Уладзімір Зяленскі сустрэўся ў Львове з прэзідэнтамі Польшчы і Літвы


Прэзідэнт Літвы Гітанас Наўседа і прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда без анонсу прыбылі ва Украіну 11 студзеня і ўжо сустрэліся з прэзідэнтам Уладзімірам Зяленскім у Львове.

Прэзідэнты Літвы, Украіны і Польшчы ў Львове 11 студзеня 2022 года.
Фота: GitanasNauseda/Twitter

«Сёння ў Львове мы – Люблінскі трохкутнік – яшчэ раз пацвердзілі сваю непахісную прыхільнасць да перамогі над агрэсарам. Мы застанемся адзінымі! Літва і Польшча працягнуць надаваць абаронную дапамогу Украіне», – напісаў у Twitter Гітанас Наўседа.

Ганаровы консул Літвы Яраслаў Візняк таксама распавёў, што прэзідэнт Гітанас Наўседа перабывае з фізітам у Польшчы і Украіне, а менавіта ў Львове. «Гэта працоўны візіт, у рамках якога лідары абмяркуюць сітуацыю ва Украіне», – дадаў ён.

Падчас сустрэчы прэзідэнты Польшчы, Літвы і Украіны падпісалі ў Львове супольную дэкларацыю прэзідэнтаў Люблінскага трыкутніка, заявіла канцылярыя прэзідэнта Польшчы. Дэкларацыя пацвярджае неад’емнае права Украіны на абарону свайго суверэнітэту і тэрытарыяльнай цэласнасці.

Прэзідэнты Літвы, Украіны і Польшчы ў Львове 11 студзеня 2022 года.
Фота: GitanasNauseda/Twitter

«Сёння ў Львове разам з прэзідэнтамі Уладзімірам Зяленскім і Гітанасам Наўседай гаворым у фармаце «Люблінскі трохкутнік» аб вайсковай падтрымцы Украіны супраць расейскай агрэсіі і аб інтэграцыі Украіны ў ЕЗ і NATO», – напісаў Анджэй Дуда.

У сваю чаргу ўкраінскі прэзідэнт падзякаваў літоўцам і палякам за прыём уцекачоў, вайсковае падтрыманне і гатовасць стаяць на ўкраінскім баку да перамогі. «Гэтую дапамогу ўкраінцы запомняць на доўгія гады», – заявіў прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі

Таксама прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда падчас візіту ў Львоў заявіў, што Украіна атрымае ад Варшавы роту танкаў «Leopard 2» у рамках міжнароднай кааліцыі (у склад танкавай роты ўваходзяць 10 танкаў).

Пра візіты лідараў не паведамлялася загадзя, напэўна, з меркаванняў бяспекі.

Акрамя сустрэчы з лідарамі Польшчы і Літвы, Зяленскі ў Львове абмеркаваў сітуацыю ў заходніх вобласцях Украіны, у прыватнасці памежных з Беларуссю. Ён заслухаў справаздачу аб захадах для барацьбе з дыверсійнай дзейнасцю, аб стане ўмацаванняў на мяжы, а таксама аб забеспячэнні войскаў і памежных службаў у памежных з Беларуссю раёнах.

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў