Вінцук Вячорка: Перад арыштам за Франакам сачылі


“Сачыць за Франакам пачалі 21 снежня, калі на Акрэсціна людзі ставілі свечкі, – кажа бацька грамадскага актывіста Вінцук Вячорка. – За ім увязаліся чатыры чалавекі, якія потым суправаджалі і тралейбус, і аўтамабіль, што падвозіў Франака”.

За ўдзел у акцыі падтрымання зняволеных мітынгоўцаў суд пакараў моладзевага актывіста і працаўніка “Белсату” Франака Вячорку дванаццацідзённым адміністратыўным арыштам. За падтрыманне вязняў асудзілі таксама старшыню “Моладзі БНФ” Андрэя Крэчку і моладзевага актывіста Антона Койпіша. Ім прысудзілі адпаведна па 12 і 10 дзён арышту.

Вінцук Вячорка назваў гэтыя прысуды “прадказальнымі”. “Нягледзячы на тое, што Франак тлумачыў, што ён пазней прыехаў і свечкі ставіць – гэта не крымінал”, – дадаў бацька арыштаванага.

belsat.eu

Стужка навінаў