Ці пагражае Беларусі ісламізацыя, і чаму Лукашэнка клапоціцца пра імідж Расеі?


Тое, што беларускі прэзідэнт падчас спаткання з Уладзімірам Пуціным успомніў пра напружанасць на беларускай мяжы, зусім не выпадкова, мяркуе госць праграмы “Размова Жбанкова” Аляксандр Алесін.

Эксперт у сферы абароны кажа, што памежныя складанасці звязаныя, у першую чаргу, з павышэннем актыўнасці мусульманскіх радыкалаў, якія імкнуцца трапіць з Расейскай Федэрацыі ў Еўропу. Аднак Беларусі, упэўнены адмысловец, ісламізацыя не пагражае, бо нашая краіна са сваім эканамічным станам не цікавая для мусульманскіх каланістаў.{movie}Аляксандр Алесін у “Размове Жбанкова”|right|6413{/movie}

Паводле эксперта, Аляксандр Лукашэнка, успамінаючы пра нелегальную эміграцыю, хацеў нагадаць Пуціну пра пагаршэнне іміджу Расеі, якая паўстае ў вачах заходніх палітыкаў як «крыніца» мусульманскіх радыкалаў – патэнцыйных тэрарыстаў. «Выглядае, што Лукашэнка дбае пра імідж Расеі, але, вядома, гэта адбываецца не бескарысліва», – пракаментаваў Аляксандр Алесін.

Паводле яго, Лукашэнка кожны раз падымае пытанне ці то пра бяспеку мяжы, ці то пра ахову паветранай прасторы, ці то пра ваеннае ўмацаванне Беларусі ды Расеі тады, калі з’яўляецца патрэба ў фінансавых ільготах і прэферэнцыях. «Пуцін як выхадзец з сілавых структураў найбольш паддаецца на такія доказы», – мяркуе эксперт у сферы абароны.

Беларусь, паводле госця праграмы «Размовы Жбанкова», «прадае» сваю мяжу двойчы: з Захадам ідзе гаворка пра непранікальнасць тэрарыстычнага элементу, у дачыненнях з усходняю суседкаю на першы план выходзіць абарона ад дысідэнцтва і кантрабанды. Сам жа Лукашэнка, мяркуе Алесін, хоча выкарыстаць памежнае пытанне ў інтарэсах рэжыму, каб кантраляваць прыбыццё ў Беларусь непажаданых асобаў і не выпускаць апазіцыі за межы краіны.

belsat.eu

Стужка навінаў