Журналістаў, якіх схапілі на акцыі, адпусцілі (Абноўлена)


«Вы ведаеце, страва культавая, няхай частуюць», – адказала старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына на пытанне, ці ведае яна, што сёння на вуліцах Менску раздаюць боршч.

Падчас акцыі актывістаў “Zмена!” міліцыянты затрымалі аператара Аляксандра Баразенку, фатографаў Сяргея Грыца і Васіля Фядосенку. Паводле папярэдняй інфармацыі, затрымалі таксама здымачную групу нямецкага тэлебачання ZDF. {movie}Затрыманні на пікеце “Zмены”|right|6395{/movie}

Актывісты “Zмена!” зладзілі ля ўніверсаму “Фрунзенскі” ў Менску акцыю раздавання баршчу, якая была прысвечаная выбарам ў Палату прадстаўнікоў. Падчас пікету да ўдзельнікаў і журналістаў падбеглі міліцыянты ў цывільным і пачалі сілком заводзіць іх у аўтобус. Арыштаваны таксама актывіст “Zмена!” Павал Вінаградаў.

Пры затрыманні невядомыя ў цывільным разбілі акуляры фотакарэспандэнту “Associated Press” Сяргею Грыцу, паведамляе прэс-служба Беларускай асацыяцыі журналістаў. {movie}Алесь Баразенка пра хапун на пікеце|right|6396{/movie}

belsat.eu

Стужка навінаў