Чацвёра дзяцей 40 дзён правялі ў калумбійскіх джунглях без дарослых. І выжылі


Чатыры дзіцяці, старэйшаму з якіх 13 гадоў, а малодшаму – 11 месяцаў, выжылі ў калумбійскіх джунглях. Больш як месяц яны былі без дарослых, бо самалёт, на якім яны ляцелі, разбіўся, перадае BBC.

Ратаўнікі знайшлі ў калумбійскіх джунглях дзяцей.
Фота: Gustavo Petro / Twitter

Лёгкаматорная Cessna-206 пацярпела крушэнне 1 траўня па дарозе з гораду Араракуары ў Сан-Хасэ-дэль-Гуаў’яры. На борце апроч чатырох дзяцей (братоў і сясцёр у веку 13, дзевяці, чатырох гадоў і 11 месяцаў), былі іх маці, пілот і яшчэ адзін пасажыр. У выніку падзення самалёту ў джунглі, усе дарослыя загінулі, але дзеці выжылі.

Калі ратавальнікі дабраліся да месца крушэння, дзеці ўжо сышлі па дапамогу ў трапічны лес. Каб яны спыніліся, над джунглямі з гелікоптараў транслявалі просьбу іхнай бабулі заставацца на месцы. Сваякі думаюць, што выжыць дзецям, якія паходзяць з мясцовага індзейскага племя уітота, дапамаглі ўменне знаходзіць ежу і веданне трапічнага лесу.

Прэзідэнт Калумбіі Густава Пэтра назваў знаходжанне дзяцей «чарадзейным днём» і «радасцю для ўсёй краіны».

Якуб Хруст belsat.eu

Стужка навінаў