Савет Рэспублікі ўхваліў законапраект аб прадпрымальніцкай дзейнасці


10 красавіка Савет Рэспублікі ўхваліў законапраект аб прадпрымальніцкай дзейнасці. Дакумент прадугледжвае абмежаванне відаў дзейнасці, якімі змогуць займацца індывідуальныя прадпрымальнікі.

Савет Рэспублікі 21 красавіка.
Фота: БелТА

У Савеце Рэспублікі дакумент прадстаўляла Таццяна Рунец з Пастаяннай камісіі ў эканоміцы, бюджэце і фінансах. Для таго, каб ён набыў моц, засталося толькі, каб яго падпісаў Аляксандр Лукашэнка.

Разбор
Трэба будзе абіраць: закрыцца або ствараць юрасобу. Якія змены дэпутаты ўзгаднілі для ІП
2024.03.21 19:05

Згодна з законапраектам, для ІП абмяжоўваюцца віды дзейнасці, якімі яны могуць займацца. Пакуль дакладна не вядома, што чыноўнікі пакінуць для індывідуальных прадпрымальнікаў. Спіс дазволеных відаў дзейнасці павінен пазней скласці ўрад.

Калі нейкі від дзейнасці, якім раней маглі займацца ІП, не трапіць у пералік, то з 1 кастрычніка 2024 года новыя ІП з адпаведным відам дзейнасці проста не будуць адкрывацца. Калі прадпрымальнік ужо працуе, то да 31 снежня 2025 года ён будзе вымушаны перайсці ў юрыдычную асобу ці проста закрыць бізнес.

У чэрвені 2023 года чыноўнікі абмяркоўвалі, якім можа быць спіс. Тады з дазволеных для ІП відаў дзейнасці папярэдне прыбралі юрыдычныя паслугі, онлайн-курсы, навучанне, гуртовы гандаль, турыстычныя паслугі і некаторыя іншыя.

Улады абяцаюць, што механізм пераходу з ІП у юрасобу будзе спрошчаны – за адзін дзень. Перарэгістрацыя не павінна адбіцца на працоўных працэсах прадпрымальнікаў, запэўніваюць чыноўнікі. Калі пра праект закону толькі стала вядома, ён выклікаў занепакоенасць, бо адкрыць ІП прасцей, чым юрыдычную асобу.

«Чарговы цвік у труну дробнага бізнесу», – пракаментаваў эканаміст Алесь Аляхновіч планаваныя змены ў Закон аб прадпрымальніцкай дзейнасці.

Аб’ектыў
Забіты «чарговы цвік у труну дробнага бізнесу»
2024.04.03 21:10

Якуб Хруст belsat.eu

Стужка навінаў