Белстат падлічыў, што ў Беларусі рэзка запаволілася інфляцыя


Паводле Белстату, па выніках сакавіка інфляцыя ў Беларусі ў параўнанні з адпаведным месяцам мінулага года склала 6 %. За месяц кошты выраслі на 0,6 %.

Харчы ў Беларусі. 26 красавіка 2022 года.
Фота: Белсат

У сакавіку сёлета, паводле статыстыкі, інфляцыя ў нашай краіне склала 0,6 %. У лютым кошты выраслі на 1,3 %.

Найбольш у сакавіку падаражэлі харчы – 0,7 %, нехарчовыя тавары сталі даражэйшыя на 0,3 %, паслугі – на 0,6 %.

Гадавая інфляцыя сакавіку сёлета склала 6 %. За год харчы сталі даражэйшыя на 9,2 %, нехарчовыя тавары – на 2,3 %, паслугі – на 5,5 %.

Hавiны
ЕАБР: Інфляцыя ў Беларусі можа знізіцца да 4 %. Пры адсутнасці шокаў
2023.03.20 09:55

Алена Аляксандрава belsat.eu

Стужка навінаў