На Алену Гнаўк і Вікторыю Кульшу завялі новыя крымінальныя справы


На Алену Гнаўк завялі яшчэ адну крымінальную справу. Гэтым разам паводле арт. 411 КК («Злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі калоніі»). Аналагічную справу завялі і супраць Вікторыі Кульшы. Паводле інфармацыі «Белсату», адміністрацыя гомельскай жаночай калоніі №4 і калоніі №24 пасёлка Зарэчча Гомельскай вобласці такім чынам ламаюць непакорлівых палітвязняў.

Фота: “Беларус беларусу” / Белсат

На 65-гадовую палітзняволеную Алену Гнаўк ціснуць у гомельскай жаночай калоніі № 4. Яе пазбавілі амаль усіх перадач, званкоў і спатканняў, а цяпер перавялі ў памяшканне камернага тыпу. З моманту прыезду ў гомельскую калонію ў жніўні 2022 года Алена Гнаўк пачала змагацца за свае правы, што вельмі не спадабалася адміністрацыі калоніі. У дачыненні да жанчыны сталі ўжываць розныя пакаранні. Цяпер стала вядома, што супраць яе завялі чарговую крымінальную справу.

Адміністрацыя калоніі абвінавачвае Алену Гнаўк паводле арт. 411 КК («Злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі калоніі»). Раней праваабаронцы звярталі ўвагу, што паводле гэтага артыкула, чалавека ў турме можна трымаць практычна бясконца. Так, напрыклад, па гэтым артыкуле працягнулі тэрмін пакарання Паліне Шарэнда-Панасюк.

Таксама аналагічную справу завялі і супраць Вікторыі Кульшы. Паводле інфармацыі нашай крыніцы, адміністрацыя гомельскай жаночай калоніі №4 і калоніі №24 пасёлка Зарэчча Гомельскай вобласці такім чынам ламаюць непакорлівых палітвязняў.

Палітзняволеная Вікторыя Кульша.
Фота: прадстаўленае Белсату

Агулам Гнаўк стала фігуранткай ужо 5 крымінальных справаў. Паводле двух ёй далі раней 3 гады «хатняй хіміі».

40-гадовая Вікторыя Кульша да затрымання працавала інжынеркай па ахове працы. Паводле адукацыі яна юрыстка, таксама скончыла курсы манікюру і масажу. Яе арыштавалі ў лістападзе 2020 году. Жанчыну абвінавацілі ў тым, што яна адміністравала Telegram-канал і чат «Кіроўцы 97%». За гэта жанчыне прысудзілі 3,5 гады калоніі.

Hавiны
Палітзняволеную Алену Гнаўк змясцілі ў ПКТ амаль да канца зімы
2022.12.17 23:37

СА belsat.eu

Стужка навінаў