Мінэнерга Беларусі паведаміла, што напярэдадні ў 842 паселішчах зафіксаваныя перабоі са святлом праз моцны вецер. Да раніцы амаль усіх спажыўцоў падлучылі да сетак.
За мінулыя содні электрычнасць знікала ў 842 паселішчах. Найперш перабоі ўзнікалі праз падзенне дрэваў і галінаў на лініі электраперадачы. Больш за ўсё ад непагадзі пацярпелі Бабруйскі, Пухавіцкі, Баранавіцкі, Гомельскі і Менскі раёны.
Да раніцы амаль усіх спажыўцоў падлучылі да сетак, без святла заставаліся жыхары 11 паселішчаў.
Як кажуць у Мінэнерга, напярэдадні парывы ветру сягалі 25–30 метраў за секунду.
У суботу, 7 кастрычніка, электрычнасць знікала ў 1165 паселішчах, было зафіксавана 240 выпадкаў падзення дрэваў. Людзі не пацярпелі.
Сёння моцны вецер парывамі да 20 метраў за секунду чакаецца на ўсходзе Беларусі – праз гэта абвешчанае штармавое папярэджанне, ужо чацвёртае за чатыры дні.
Сяргей Крот belsat.eu