Старонку белсатаўскага праекту «Беларус беларусу» прызналі экстрэмісцкай


У Рэспубліканскім спісе экстрэмісцкіх матэрыялаў, што складаюць улады Беларусі, чарговае вялікае папаўненне. У прыватнасці, у пералік увайшоў чарговы праект «Белсату».

Валярына Кустава і Віталь Тысеў падчас запісу праграмы «Беларус беларусу».
Крыніца:
БЕЛСАТ LIFE / YouTube

Гэтак, экстрэмісцкімі матэрыяламі абвесцілі старонку праграмы «Беларус беларусу» ў Facebook.

«Праграма – гэта шчырыя і кранальныя гісторыі тых, хто змяняе сённяшнюю Беларусь, хто не прагінаецца пад абставіны! Праграма пра годных вольных беларусаў, якія пацярпелі за свабоду. Падтрымліваючы іх, вы набліжаеце і сваю Свабоду. Ствараючы разам маленькія цуды адно для аднаго, мы здзяйсняем вялікі супольны цуд для нашай краіны», – гаворыцца ў апісанні праграмы.

Таксама ўлады палічылі экстрэмісцкімі матэрыяламі старонку ў Х «Sviatlana Tsikhanouskaya», Telegram-каналы «Я/Мы ОМОН», «198 шагов», «My honors», «x320kbit», «Бобр 97%», «Partyzanka – чат беларуских беженцев в Польше», «И Грянул Грэм», Instagram-старонкі «strana_dla_wizni», «ya_ne_trogal_ya_prosto_smotrel», YouTube-канал «ЗАГЛЯНЕ СОНЦА», старонкі «Вконтакте» «БЕЛАРУСЬ для кожнага», «ITER AD ORTUS-БЕЛАРУСЬ», старонка ў Facebook «Фонд Страна для Жизни», сайт і сацсеткі «Hrodna.lifе».

Апроч таго, спіс папоўнілі відэаролік «Е@атька. Как Лукашенко замучил целую страну | Разборы», старонкі ў «Одноклассниках» «Выборы Беларусь», «Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя: Брэсцкая», «Салідарнасць – главные новости Беларуси», «Мы против декрета о тунеядцах», TikTok-старонкі «gungengaiss3», «divnajatigra», «klasbar» і «shokal».

І ў доказ назвы забароненая кніга «Недозволенная память: Западная Беларусь в документах и фактах: 1921-1954» Аляксандра Татаранкі.

Беларус беларусу
Галасавала за Лукашэнку, але збіццё сына сілавікамі ўсё змяніла. Іна Шырокая
2024.03.01 17:10

Якуб Хруст belsat.eu

Стужка навінаў