Саюз пісьменнікаў Беларусі атрымаў грант ад адміністрацыі Пуціна


Праўладны Саюз пісьменнікаў Беларусі атрымаў грант Адміністрацыі прэзідэнта РФ на правядзенне ў красавіку літаратурнага фестывалю «Русь і Беларусь адзіная». Пра гэта паведаміў на прэс-канферэнцыі старшыня Менскага гарадскога аддзялення арганізацыі Міхаіл Пазнякоў.

Cтаршыня Менскага гарадскога аддзялення арганізацыі Міхаіл Пазнякоў. Скрыншот з відэа belpresscenter / YouTube

«У мінулым годзе мы выйгралі грант Адміністрацыі прэзідэнта Расейскай Федэрацыі на правядзенне фестывалю ў Беларусі і ў Ліпецкай вобласці «Русь i Белая Русь – адзіныя». Спецыяльнага для гэтага мы рыхтуем сумесныя выданні.

5 красавіка адкрываем гэты фестываль тут у Менску. Яго правядуць Саюз пісьменнікаў Беларусі, Беларускі дзяржаўны музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа і Цэнтральная гарадская бібліятэка імя Янкі Купалы.

А пасля фестываль працягнецца ў Ліпецку, на ліпецкай зямлі. Фінансаванне будзе ажыццяўляцца поўнасцю праз ліпецкую пісьменніцкую арганізацыю», – распавёў Пазнякоў.

Сума расейскага гранту не называецца.

Нагадаем, Саюз пісьменнікаў Беларусі (СПБ) аб’ядноўвае лаяльных палітычнаму курсу рэжыму Аляксандра Лукашэнкі пісьменнікаў, крытыкаў, літаратуразнаўцаў.

Hавiны
Святлана Ціханоўская выказалася пра агульныя падручнікі гісторыі для Беларусі і Расеі
2024.02.02 12:35

Глеб Нержын belsat.eu

Стужка навінаў