Генпракуратура вызначае, як будзе судзіць памерлых злачынцаў


Генеральная пракуратура ініцыюе законапраект, паводле якога стане магчымым судзіць асобаў, датычных да злачынстваў супраць міру і бяспекі чалавецтва, ваенных злачынстваў, у тым ліку і падчас Другой сусветнай вайны. Ведамства мае намер судзіць і тых асобаў, якія ўжо памерлі.

Генпракуратура Беларусі.
Фота: Sputnik Беларусь

Генпракуратура стварыла працоўную групу для рыхтавання законапраекту, што вызначыць парадак вядзення паводле крымінальных справаў супраць памерлых асобаў, датычных злачынстваў супраць міру і бяспекі чалавецтва, ваенных злачынстваў падчас Другой сусветнай вайны.

Ведамства імкнецца прыцягнуць да крымінальнай адказнасці нацысцкіх злачынцаў і іхных памагатых, якія з шэрагу прычынаў не паўсталі перад судом.

Hавiны
На дзяржаўным TV распавялі пра затрыманых на падставе дыверсіі ў Мачулішчах
2023.03.09 08:19

Алена Аляксандрава belsat.eu

Стужка навінаў