SpaceX вырашыла абмежаваць выкарыстанне Украінай інтэрнэту Starlink


Кіраўніцтва кампаніі SpaceX заявіла, што мае намер абмежаваць выкарыстанне спадарожнікавага інтэрнэт-сэрвісу Starlink для кіравання дронамі, паведамляе Reuters. У Кіеве адрэагавалі на гэтую заяву.

Сістэма спадарожнікавага інтэрнэту Starlink.
Фота: space.com

Спадарожнікавы інтэрнэт-сэрвіс Starlink ад SpaceX, які забяспечыў украінскім вайскоўцам інтэрнэт для абароны ад расейскіх вайскоўцаў, «ніколі не прызначаўся для ўзбраення», заявілі ў SpaceX.

Паводле амерыканскай кампаніі, выкарыстоўванне Starlink з беспілотнікамі выходзіць за межы пагаднення SpaceX з украінскім урадам.

Паводле амерыканскай кампаніі, выкарыстоўванне Starlink з беспілотнікамі выходзіць за межы пагаднення SpaceX з украінскім урадам. Кантракт прызначаны для гуманітарных мэтаў, такіх як прадстаўленне шырокапалосага інтэрнэту больніцам, банкам і сем’ям, якія пацярпелі ад уварвання Расеі. Таму ў кампаніі разглядаюць магчымасць абмежавання выкарыстання інтэрнэту. Але якім чынам гэта будзе зроблена, у кампаніі не патлумачылі.

Дарадца прэзідэнта Украіны Міхайла Падаляк адказаў на заяву кіраўніцы Гвінн Шотвэлл у сваім Twitter.

«Год супраціву Украіны і кампаніі павінны для сябе вырашыць – ці яны на баку права на вольнае жыццё і Украіны, і тады не выдумляюць як нашкодзіць, альбо яны на баку РФ і яе »права« на забойствы, захопы тэрыторый. SpaceX і спадарыні Шотвэл пажадана выбраць пэўную опцыю», – напісаў Міхайла Падаляк.

Starlink – праект кампаніі SpaceX. Кампанія забяспечвае стабільны інтэрнэт праз спадарожнік. Пасля таго, як расейцы пачалі знішчаць украінскую інфраструктуру, Starlink пачаў дапамагаць Кіеву з пастаўкамі абсталявання. Але кіраўнік кампаніі Ілан Маск раней выказаў незадаволенасць супрацай з Украінай.

Hавiны
«Чорт з ім». Ілан Маск пастанавіў працягнуць фінансаванне інтэрнэту «Starlink» для Украіны
2022.10.16 08:55

 

Алена Аляксандрава belsat.eu

Стужка навінаў