Літва адмовілася працягваць рэжым надзвычайнага становішча на мяжы з Беларуссю


На гэтым тыдні ўрад Літвы прыняў рашэнне не працягваць надзвычайнае становішча ўздоўж мяжы з Беларуссю. Таксама рэжым надзвычайнага становішча адмяняецца ў лагерах, дзе знаходзяцца мігранты, паведамляе Reuters.

Дзеянне надзвычайнага становішча скончыцца 15 студзеня, расказала прэм’ер-міністр Літвы Інгрыда Шыманіце.

Прэм’ер-міністр Літвы Інгрыда Шыманіце.
Фота: delfi.lt

«Цяпер урад не будзе прапаноўваць падоўжыць надзвычайнае становішча пасля 15 студзеня, але, магчыма, нам давядзецца разгледзець гэтае пытанне ў залежнасці ад таго, як будзе развівацца сітуацыя», – паведаміла Шыманіце.

Прэзідэнт Літвы Гітанас Наўседа 4 студзеня выказаўся, што надышоў час адмяніць надзвычайнае становішча, уведзенае праз міграцыйны крызіс на мяжы з Беларуссю. Ён таксама заявіў, што «праблема з мігрантамі цяпер ужо вырашаная», а пры ўскладненні сітуацыі надзвычайнае становішча можна ўвесці зноў.

Нагадаем, Літва ўвяла рэжым надзвычайнага становішча на мяжы з Беларуссю 10 лістапада праз масавыя спробы мігрантаў нелегальна перасекчы беларуска-літоўскую мяжу. Яно мусіла працягнуцца да 14 студзеня. Тады Польшча і Латвія таксама аб’явілі рэжым надзвычайнага становішча на мяжы з Беларуссю.

Hавiны
Прэзідэнт Літвы хоча скасаваць надзвычайнае становішча на мяжы з Беларуссю
2022.01.04 13:39

АД, belsat.eu

Стужка навінаў