Пераходны кабінет рэпрэзентаваў першую пастанову аб незалежнасці Беларусі


Праз амаль месяц пасля канферэнцыі «Новая Беларусь» і стварэння Аб’яднанага пераходнага кабінету дэмакратычныя сілы рэпрэзентавалі пастанову «Аб абароне незалежнасці і суверэнітэту Рэспублікі Беларусь».

«Гэта найцяжэйшы час для незалежнасці нашай краіны за апошнія 30 гадоў. Абарона і аднаўленне незалежнасці – гэта першачарговая задача Пераходнага аб’яднанага кабінету, і таму першая пастанова выканаўчага органу дэмакратычных сілаў вызначае гэты прыярытэт», – адзначылі ў Пераходным кабінеце.

Згодна з пастановай аб незалежнасці Беларусі, Аб’яднаны пераходны кабінет пастанавіў:

  • Лічыць першачарговай задачай Кабінету аднаўленне і абарону суверэнітэту Рэспублікі Беларусь.
  • Патрабаваць і дамагацца безумоўнага вываду войскаў Расейскай Федэрацыі з тэрыторыі Беларусі. Скаардынаваць з замежнымі партнёрамі і прадстаўнікамі дэмакратычных сілаў супольныя дзеянні ў гэтым напрамку.
  • Аказваць усямерную дапамогу Украіне ў адбіцці ваеннай агрэсіі Расейскай Федэрацыі, абароне ёю сваёй тэрытарыяльнай цэласнасці і суверэнітэту, у тым ліку шляхам арганізацыйнага і тэхнічнага падтрымання беларускага добраахвотніцкага, валанцёрскага і партызанскага рухаў у барацьбе за адстойванне незалежнасці Беларусі і Украіны.
  • Забяспечыць прадстаўленне інтарэсаў Рэспублікі Беларусь на міжнароднай арэне для ўсталявання і падтрымання кантактаў, гатовых садзейнічаць выконванню першачарговай задачы Кабінету.
Крыніца: CabinetBelarus/Telegram
Аналітыка
Колькі той незалежнасці засталося? Спыталі год таму і сёння
2022.08.25 21:09

Сёння ў склад Пераходнага кабінету ўваходзяць:  Святлана Ціханоўская (кіраўніца Кабінету), Валер Кавалеўскі (намеснік кіраўніцы і прадстаўнік Кабінету ў замежных справах), Павел Латушка (намеснік кіраўніцы і прадстаўнік Кабінету ў транзіце ўлады), Аляксандр Азараў (прадстаўнік Кабінету ў аднаўленні правапарадку), Валерый Сахашчык (прадстаўнік Кабінету ў абароне і нацыянальнай бяспецы).

Са словаў Паўла Латушкі, «кабінет павінен забяспечыць транзітны перыяд пераходу ўлады ў рукі народу і скасаванне таталітарнага рэжыму Лукашэнкі».

Аналітыка
7 рэчаў, якія трэба ведаць пра Аб’яднаны пераходны кабінет пры Ціханоўскай
2022.08.11 10:43

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў