На заводзе беленай цэлюлозы Светлагорскага ЦКК адбыўся выбух. На тэрыторыі працуюць экстраныя службы. Як мяркуецца, з тэрыторыі выцякае нейкая вадкасць, каб спыніць уцечку, засыпаюць пілавіннем, піша Telegram-канал «Ранак».
У Светлагорску пасля 15 гадзіны пралунаў гучны гук, падобны да выбуху, з боку прамзоны. Пазней стала вядома, што адбылося надзвычайнае здарэнне на заводзе беленай цэлюлозы.
На тэрыторыю прыбылі экстраныя службы, выратавальнікі. Як мяркуецца, з тэрыторыі пачала выцякаць нейкая вадкасць. Працаўнікі МНС паведамляюць, што адбыўся выбух газапаветранай сумесі без наступнага гарэння на тэрыторыі ААТ «Светлагорскі ЦКК». Вядуцца работы па пошуку двух працаўнікоў прадпрыемства, якія ладзілі рэгламентныя работы.
Старшыня Светлагорскага райвыканкаму Дзмітрый Шабетнік патлумачыў, што з 2 чэрвеня завод беленай цэлюлозы Светлагорскага ЦКК знаходзіўся на афіцыйным прыпынку. Пры правядзенні прафілактычных і рамонтных прац у цэху выпаркі шкіпінару пры прамыванні цеплаабменніка адбыўся выбух. На прадпрыемстве працуе камісія для высвятлення прычын таго, што адбылося.
Пагрозы для жыцця і здароўі насельніцтва няма.
Алена Аляксандрава belsat.eu