Ціханоўская выступіць на Дэльфійскім эканамічным форуме ў Грэцыі


Абраная прэзідэнтка Беларусі Святлана Ціханоўская выступіць на IX Дэльфійскім эканамічным форуме, што пройдзе ў Дэльфах (Грэцыя) з 10 па 13 красавіка. Звесткі пра гэта змешчаныя на сайце форуму.

Святлана Ціханоўская на маршы да Дня Волі ў Празе
Святлана Ціханоўская на маршы да Дня Волі ў Празе, Чэхія. 24 сакавіка 2024 года.
Фота: Офіс Святланы Ціханоўскай

Выступ беларускай лідаркі запланаваны на 11 красавіка. Яна возьме ўдзел у дыскусіі «Становішча ў свеце».

«Святлана Ціханоўская – нацыянальная лідарка Беларусі і кіраўніца Аб’яднанага пераходнага кабінету, якая, на думку незалежных назіральнікаў, выйграла на прэзідэнцкіх выбарах 9 жніўня 2020 года ў шматгадовага дыктатара Аляксандра Лукашэнкі. Пасля пачатку расейскага ўварвання ва Украіну 24 лютага 2022 года Ціханоўская перафарматавала кіраўніцтва руху, стварыўшы і ўзначаліўшы Аб’яднаны пераходны кабінет – цэнтр прыняцця рашэнняў руху. У 2020–2023 гадах Святлана Ціханоўская стала сімвалам мірнай барацьбы за дэмакратыю і моцнае жаночае лідарства», – гаворыцца на сайце эканамічнага форуму.

У форуме, сярод іншага, плануюцца таксама выступы прэзідэнтаў Грэцыі, Украіны, Славеніі і Чарнагорыі.

Hавiны
Ціханоўская заклікала ўлады краінаў Рады Еўропы падтрымаць еўрапейскую перспектыву для Беларусі
2024.03.28 17:17

Якуб Хруст belsat.eu

Стужка навінаў