Буйны забудоўнік з Эміратаў сыходзіць з Беларусі. Для Лукашэнкі гэта стала сюрпрызам


Эмірацкі забудоўнік, які стаіць за знакамітым дубайскім хмарачосам Бурдж-Халіфа, ініцыяваў продаж сваіх актываў у Беларусі, бо на яе распаўсюджваюцца заходнія санкцыі. Пра гэта паведамляе «Reuters» са спасылкай на двух асобаў, знаёмых з гэтым пытаннем.

Здымае мае ілюстрацыйны характар. 8 лютага 2021.
Фота: ТК / Белсат

Мухамед Алі Аль-Абар, як заяўляецца, дасягнуў папярэдняй дамовы пра продаж сваёй долі ў шматмільярдным праекце нерухомасці «Паўночны бераг» у Менску. Сыход інвестара з Беларусі звязаны з тым, што ён плануе развіваць супрацу з Джарэдам Кушнерам, зяцем былога прэзідэнта ЗША Доналда Трампа, у Сербіі.

У размове з «Reuters» Аль-Абар адмовіўся адказваць на пытанні пра асобу патэнцыйнага пакупніка і абмяркоўваць прычыны рашэння пра продаж менскіх актываў.

Прадстаўнік Аляксандра Лукашэнкі заявіў, што папярэдняе пагадненне аб продажы Аль-Абара з’яўляецца «навіной для прэзідэнта».

Hавiны
Лукашэнка аддаў поўнач Менску пад забудову арабскаму інвестару. Што вядома і да чаго тут «Дана»
2021.05.16 09:57

Лукашэнка падпісаў указ аб «інвестыцыйным праекце» па пабудове «эксперыментальнага шматфункцыянальнага комплексу» ў Менску пад назвай «Паўночны бераг» 13 траўня 2021 года. Комплекс было дазволена будаваць у раёне Даўгінаўскага тракту і Навінак, ад МКАД да прыватных дамоў у раёне вуліцы Арлоўскай, ад Цнянскага вадасховішча да Зацані і аж да вадасховішча Дразды.

Інвестарам і замоўнікам прызначаная прыватная кампанія «Рыверсайд Дэвелапмент Холдынгз Лімітэд» з ААЭ бізнесоўцы Аль-Абара, які раней быў старшынём праўлення «Эмірэйтс Блю Скай», што ўваходзіла ў «Дана Холдынгз» (ён раней абяцаў інвеставаць у праект € 4 млрд). Раён было дазволена будаваць са шчыльнасцю не больш за 448 чалавек на гектар (у комплексе «Менск-Свет» дазвалялі 427 чалавек/га, тады як у найбольш шчыльна забудаваным паўднёвым захадзе Менску цяпер жыве каля 174 чалавек/га) і ў сярэднім 14 тысяч м² жытла на гектар.

Таксама планавалася пабудаваць мінімум дзве школы сумарна на 2000 месцаў, пяць дзіцячых садкоў сумарна на 1500 месцаў, апорны пункт міліцыі, пажарнае дэпо і аб’екты паштовай сувязі. Апроч таго, мусілі з’явіцца міжнародны выставачны цэнтр, цэнтр міжнароднага гандлю, тры спартовыя аб’екты і «Інстытут штучнага інтэлекту».

Па планах, да канца 2027 года будзе пабудавана больш за 1 млн квадратных метраў жылля, гэта амаль 16 тысяч кватэр. Усяго на тэрыторыі «Паўночнага берагу» да 2040-га запланавана 89 768 кватэр. Але станам на пачатак 2023 года будаўніцтва так і не было пачатае.

Спачатку комплекс мусіла будаваць кампанія «Dana Holdings», але ў 2020 годзе яна трапіла пад Еўрапейскі пакет санкцый за «блізкія стасункі з Аляксандрам Лукашэнкам».

Расследaванні
Нявестка Лукашэнкі ў бізнесе на мільярды
2021.03.30 19:05

Якуб Хруст belsat.eu

Стужка навінаў