Шматдзетная жанчына вярнула ў адміністрацыю Лукашэнкі ордэн Маці на знак пратэсту супраць вайны


Маці семярых дзяцей, украінка Алена Якавішына, якая стала жыве ў Беларусі, адправіла ў адміністрацыю Аляксандра Лукашэнкі ордэн, якім яе ўзнагародзілі ў 2019 годзе. Прычына – падтрыманне рэжымам расейскай вайны ва Украіне, піша радыё «Свабода».

Сям’я Якавішыных.
Фота: архіў герояў

Нарадзінка Украіны Алена Якавішына выйшла замуж за беларуса. Разам яны гадуюць семярых дзяцей: старэйшаму сыну – 14 гадоў, малодшым блізнятам – па 6 месяцаў.

«Я наагул не думала, што мне дадуць гэты ордэн Маці, бо я грамадзянка Украіны з відам на жыхарства ў Беларусі. Але ўсе мае дзеткі нарадзіліся тут, у Беларусі. Калі ў мяне было пяцёра, я працавала, мяне намінавалі на ордэн. Уручалі ў Палаце прадстаўнікоў, пасведчанне да ўзнагароды падпісаў Аляксандр Лукашэнка. Цяпер я хачу вярнуць ордэн: такая ўзнагарода ад вас мне не трэба», – тлумачыць Алена Якавішына.

У лісце Лукашэнку жанчына выказвае падзяку «беларускай зямлі і цудоўнаму беларускаму народу за гасціннасць і падтрыманне, за дабро і клопат, якія знаходзіла тут усе гэтыя гады». Аднак цяпер, калі ейны народ праходзіць праз неймаверныя пакуты, боль і жахі вайны, развязанай Расейскай Федэрацыяй, кіраўнік Беларусі не толькі не асудзіў разам з усім цывілізаваным светам агрэсара, але і палітычны ды вайскова падтрымлівае яго.

«Больш за тое, вы даяце тэрыторыю Беларусі для размяшчэння і ўварвання на тэрыторыю суверэннай дзяржавы – Украіны – войскаў агрэсара, пускаў смяротных ракетаў па маім народзе, мірных гарадах», – напісала Якавішына ў звароце да Лукашэнкі.

Ва Украіне ў жанчыны засталіся сваякі. Раней Алена ўжо запісала эмацыйны відэазварот да ўсіх беларусаў і кіраўніцтва Беларусі, каб не маўчалі. Жанчына ўсведамляе магчымыя наступствы. Ейны муж ужо адседзеў 15 содняў у 2020 годзе.

Hавiны
«Актывізм прыраўноўваецца да алкагалізму». Што рабіць, калі ўлады ціснуць на ўдзельнікаў пратэстаў праз дзяцей
2020.11.06 17:56

ПС belsat.eu

Стужка навінаў