Ціханоўская наведае Швецыю, якая будзе старшыняваць у Еўразвязе


Абраная прэзідэнтка Беларусі Святлана Ціханоўская наведае Швецыю 5-6 снежня на запрашэнне новага прэм’ер-міністра Ульфа Крыстэрсана. Пра гэта «Белсату» паведамілі ў офісе дэмакратычнай лідаркі.

Святлана Ціханоўская.
Фота: CabinetBelarus/Telegram

Святлана Ціханоўская перадасць прэмʼеру прапановы адносна стратэгіі ў дачыненні да Беларусі, бо 1 студзеня Швецыя пачынае старшынства ў Еўрапейскім Звязе.

Падчас візіту Ціханоўская таксама сустрэнецца з новым міністрам замежных справаў Тобіясам Більстрамам, міністаркай міграцыі Марыяй Стэнэргард, кіраўніком Стакгольму Оле Бурэлем, спікерам Парламента Андрэсам Норленам, дэпутатамі парламента і прэзідэнткай Парламенцкай Асамблеі АБСЕ Маргарэтай Седэрфельт.

Таксама запланаваная сустрэча Святланы Ціханоўскай з беларусамі Швецыі.

Якуб Хруст belsat.eu

Стужка навінаў