Ад ранішніх замаразкаў і снегу да дзённых +23. Што чакае беларусаў найбліжэйшымі днямі


Уначы і раніцай пятніцы 5 красавіка на асобных участках дарог Беларусі чакаецца галалёдзіца. Адпаведны прагноз апублікаваны на сайце Белгідрамету.

Здымак мае ілюстрацыйных характар.
Фота: чытачы / Белсат

5 красавіка ў Беларусі будзе воблачна з праясненнямі. Уначы на заходняй палове, удзень на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць ападкі (дождж, ноччу месцамі магчымы мокры снег). Уначы і раніцай на асобных участках дарог будзе галалёдзіца. Вецер нямоцны. Мінімальная тэмпература паветра будзе ноччу, -3..+3 °, на захадзе Беларусі – +4..+8 °; максімальная – днём +8..+13 °, па паўднёвым захадзе краіны – да +16 °.

6 красавіка будзе таксама воблачна з праясненнямі. На большай частцы тэрыторыі краіны чакаюцца дажджы. Удзень у асобных раёнах магчымыя навальніцы. Уначы і раніцай месцамі будзе слабы туман. Вецер нямоцны, удзень – парывісты. Тэмпература паветра мінімальная ноччу – +2..+9 °, максімальная ўдзень – +10..+17 °, у паўднёвых мясцінах – +18..+19 °.

Удзень 7 красавіка ў Беларусь пачне паступаць цёплая паветраная маса з паўднёвага захаду Еўропы. Воблачна з праясненнямі. Пераважна без ападкаў. Уначы і раніцай у асобных раёнах будзе слабы туман. Вецер ноччу будзе паўночна-заходні, удзень – няўстойлівы нямоцны. Тэмпература паветра мінімальная ноччу – +2..+8 °, максімальная ўдзень складзе ад +13 ° на паўночным усходзе да +23 ° на паўднёвым захадзе краіны.

У чацвер, 4 красавіка, у розных рэгіёнах Беларусі выпаў снег. Беларусы паказалі відэа з красавіцкай зімой у сацыяльных сетках.

Hавiны
Вясна заблукала: беларусы дзеляцца кадрамі красавіцкага снегу
2024.04.04 10:47

Якуб Хруст belsat.eu

Стужка навінаў