У Варшаве адкрылі новы Моладзевы хаб


3 кастрычніка ў Варшаве адкрылі другі Моладзевы хаб. «Белсат» пабываў унутры на экскурсіі разам са Святланай Ціханоўскай ды заснавальнікам Алесям Лапко.

Святлана Ціханоўская і Алесь Лапко на адкрыцці Моладзевага хабу ў Варшаве, Польшча. 3 кастрычніка 2023 года.
Фота: Аліса Ганчар / Белсат

У новым памяшканні на чацвертым паверсе будзе музычная школа. Ніжэй прастора, дзе змогуць працаваць актывісты ды актывісткі. Ёсць таксама кухня, пакоі для каманднай працы. Тут больш прыватнасці. Шмат беларускіх арганізацый ды ініцыятыў цэняць прыватнасць у цяперашніх умовах.

Святлана Ціханоўская і Алесь Лапко на адкрыцці Моладзевага хабу ў Варшаве, Польшча. 3 кастрычніка 2023 года.
Фота: Аліса Ганчар / Белсат

Святлана Ціханоўская  на адкрыцці выступіла з прамовай: «Хачу падзякаваць Алесю Лапко ды яго камандзе беларускага Моладзевага Хаба за тое, што вы знайшлі ў сабе сілы, каб выстаяць гэтыя выпрабаванні ды працягнуць вашую справу, у якой вы былі вельмі добрыя ў Беларусі ды зараз. Адстойваеце нашую культуру, адстойваеце нашае права на самавызначэнне. Гэта вельмі важны прыклад для моладзі, якая будзе будаваць новую Беларусь. Я памятаю што вы мне падарылі цішотку на якой напісана «Усё будзе добра». І я ведаю што ўсё будзе добра, бо гэта мне паабяцалі маладыя беларусы ды беларускі».

Святлана Ціханоўская і Алесь Лапко на адкрыцці Моладзевага хабу ў Варшаве, Польшча. 3 кастрычніка 2023 года.
Фота: Аліса Ганчар / Белсат
Адкрыццё Моладзевага хабу ў Варшаве, Польшча. 3 кастрычніка 2023 года.
Фота: Аліса Ганчар / Белсат

Кіраўнік Моладзевага Хаба Алесь Лапко распавёў Белсату акалічнасці складанай сітуацыі са старым памяшканнем у самым цэнтры Варшавы: «Ёсць шанец, што да нас вернецца другое памяшканне і будзе два Моладзевага хаба. Такая праца ідзе і я думаю што закон, праўда і справядлівасць на нашым баку. А калі людзі не ведаюць польскай мовы, каб прачытаць гэты закон, то з гэтым вельмі лёгка змагацца. Канешне польская, як і любая бюракратыя можа зацягнуцца. Таму мы падпісалі арэнду ў гэтым памяшканні на год, але ў нас ёсць патрэба на дзве пляцоўкі. Бо ў нас шмат ініцыятыў і на жаль не ўсе хто працаваў з намі ў былым памяшканні засталіся. Тут абмежаваныя ўмовы, напрыклад няма вялікай залі. Але мы іх не пакідаем, а шукаем дадатковыя пляцоўкі, якія маглі б іх прыняць».

Адкрыццё Моладзевага хабу ў Варшаве, Польшча. 3 кастрычніка 2023 года.
Фота: Аліса Ганчар / Белсат
Будынак новага Моладзевага хабу ў Варшаве, Польшча. 3 кастрычніка 2023 года.
Фота: Аліса Ганчар / Белсат

Новае памяшканне, а дакладней цэлы дом знаходзіцца на вуліцы Dożynkowa 6A (Дожынковай 6А). Чатырохпакаевы дом з 1997 году быў жылы і належыў адной сям’е. А ўнізе гаспадары працавалі. Таму памяшканні Моладзевага хабу маюць утульную атмасферу.

Адкрыццё Моладзевага хабу ў Варшаве, Польшча. 3 кастрычніка 2023 года.
Фота: Аліса Ганчар / Белсат

Нагадаем, Моладзевы хаб быў вымушаны пераехаць праз публічны скандал з удзелам заснавальніка «Белага Легіёну» Сяргея Бульбы. 2 жніўня Алесь Лапко заявіў пра захоп памяшкання хабу ў цэнтры Варшавы. Цяпер там працуе прастора «Робім разам» на чале з Бульбам.

Разбор
«Зноў нейкая клаўнада». Скандал з Моладзевым хабам як вялікі мінус беларускай справе
2023.08.04 08:00

Аліса Ганчар belsat.eu

Стужка навінаў