Пажар на сметніку ў Дзяржынскім раёне тушылі 9 гадзінаў


У раёне 11 раніцы 2 чэрвеня на палігоне цвёрдых бытавых адходаў у Дзяржынскім раёне пачаўся буйны пажар. На месцы працавала тэхніка МНС і іншых арганізацый, пажар удалося патушыць за 9 гадзін, паведамілі ў МНС.

Пажар на сметніку ў Дзяржынскім раёне. Крыніца: mchs112by / Telegram

Пакуль пажарныя прыбылі на месца, агонь распаўсюдзіўся на плошчу 500 кв. м. Цяпер агонь патушаны, паведамляе МНС.

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў