Урад даручыў зрабіць увесь гарадскі грамадскі транспарт Жодзіна і Шклова электрычным, праекты ўжо рэалізуюцца, паведаміла прэс-служба Міністэрства энергетыкі.
«Ёсць адпаведнае даручэнне ўраду, Міністэрства энергетыкі ўдзельнічае ў рэалізацыі гэтых праектаў – увесь гарадскі грамадскі транспарт будзе пераведзены на электратранспарт», – распавёў намеснік міністра энергетыкі Дзяніс Мароз.
Цяпер задача Міністэрства энергетыкі – выканаць рэканструкцыю электрасетак, каб забяспечыць неабходныя магутнасці для ладавальных станцыяў для электратранспарту.
Абодва праекты плануецца рэалізаваць да 2026 года.
Першыя электробусы ў Менску выйшлі на гарадскія маршруты ў 2017 годзе. Спачатку яны эксплуатаваліся выключна на тралейбусных маршрутах. У 2020 годзе ўлады заяўлялі, што ў Менску ўсе аўтобусы хочуць замяніць на тралейбусы з аўтаномным рухам і электробусы.
Алена Рувіна belsat.eu