Нобэлеўскага лаўрэата Алеся Бяляцкага этапавалі ў калонію


Паводле паведамлення праваабаронцаў, траіх асуджаных вясноўцаў этапавалі ў розныя калоніі Беларусі.

Суд у справе праваабарончага цэнтру «Вясна». На здымку (злева направа): Алесь Бяляцкі, Валянцін Стэфановіч і Уладзімір Лабковіч. Менск, Беларусь. 5 студзеня 2022 года.
Фота: belta.by

Алесь Бяляцкі быў этапаваны ў папраўчую калонію № 9 у Горках. Гэтая калонія мае дурную славу, дзе зняволеныя, асабліва паводле палітычных артыкулаў, зазнаюць сапраўдныя катаванні.

Валянціна Стэфановіча адправілі адбываць пакаранне ў папраўчую калонію № 15 у Магілёве, а Уладзіміра Лабковіча – у шклоўскую папраўчую калонію № 17.

Прысуды вясноўцам агучыла 3 сакавіка 2023 года суддзя Марыя Запаснік. Алесь Бяляцкі атрымаў 10 гадоў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму, намеснік старшыні «Вясны» Валянцін Стэфановіч – 9 гадоў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму, юрыст і каардынатар кампаніі «Праваабаронцы за свабодныя выбары» Уладзімір Лабковіч – 7 гадоў ва ўмовах узмоцненага рэжыму.

Ніхто з вясноўцаў не прызнаў віны ні па адным з артыкулаў.

Інтэрв’ю
Бяляцкі ведаў, што па яго прыйдуць, а чаму не з’ехаў? Інтэрв’ю з Наталляй Пінчук – жонкай зняволенага
2023.03.26 22:00

Раман Шавель belsat.eu

Стужка навінаў