На вайсковым аэрадроме каля Варонежу ўначы нешта выбухнула


На вайсковым аэрадроме «Балтымар» ля Варонежу ўначы былі чуваць выбухі. Гэта база расейскіх бамбавікоў Су-34. Расейскі бок паведамляе пра збіццё ўкраінскага беспілотніка.

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Экіпажы Су-34 падчас вучэбна-трэнавальных палётаў у Варонежскай вобласці.
Фота: mod.mil.rus / Facebook

У Варонежы прагрымелі выбухі на аэрадроме «Балтымар», дзе месціцца баявая авіяцыя Расеі. Пра гэта паведамляе «Укрінформ» са спасылкаю на мясцовыя сацыяльныя сеткі.

«Варонежцы паведамілі пра вельмі гучны выбух. Было чуваць ува ўсіх раёнах гораду. Паводле паведамленняў ужо дзясяткаў чалавек, не падобна да петардаў або салютаў», – пішуць у сацсетках.

«Імгненная карма ў дзеянні», – гэтак каментуюць інцыдэнт ва ўкраінскіх пабліках.

Афіцыйных паведамленняў пра выбухі каля Варонежу ад украінскага боку пакуль няма.

Тым часам агенцтва ТАСС са спасылкаю на кіраўніцтва Варонежскай вобласці паведамляе, што ўначы 2 студзеня сродкі супрацьпаветранай абароны збілі на падлёце да Варонежу беспілотнік, запушчаны з боку Украіны:

«Сёння ўначы на падлёце да Варонежу быў знойдзены і збіты сродкамі СПА малагабарытны выведны беспілотны лятальны апарат, запушчаны з тэрыторыі Украіны».

Паведамляюць таксама, што ахвяраў і разбурэнняў няма.

Паводле адкрытых звестак, «Балтымар» – вайсковы аэрадром у Варонежы. Ранейшая назва – «Варонеж-Б». Аэрадром заснаваны ў 1930-х гадах. На аэрадроме базуецца полк франтавых бамбавікоў Су-34.

Hавiны
Выведка Украіны: Расея можа пайсці ў наступ адначасова з поўначы і ўсходу
2023.01.02 14:42

Антон Тачняк belsat.eu

Стужка навінаў