«Дзе будзем маліцца?» Мітрапаліт Кандрусевіч маліўся пра адкрыццё Чырвонага касцёлу


1 кастрычніка ў Будславе каталіцкі арцыбіскуп на пенсіі Тадэвуш Кандрусевіч маліўся аб як найхутчэйшым аднаўленні дзейнасці Чырвонага касцёлу ў Менску, які зачынены з 26 верасня. Пра гэта паведамляе Catholic.by.

Закрыты ўладамі Чырвоны касцёл у Менску.
Фота: Павел Русак / minsknews.by

«Касцёл сёння закрыты. Найбольшы касцёл у Менску; касцёл, у які найбольш прыходзіць людзей. Ці заўтра там будзе Імша?.. Напэўна, не. Дзе будзем маліцца? Які касцёл змесціць тых людзей, якія туды прыходзяць кожную нядзелю, кожнае свята?! Просім цябе, Божая Маці, учыні ўсё, выпрасі гэтую ласку рашэння тых, ад каго залежыць, будзе адкрыты касцёл ці не, каб ён як мага хутчэй пачаў нанава дзейнічаць, бо касцёл – гэта месца спаткання чалавека з Богам», – сказаў арцыбіскуп.

Разбор
Чырвоны касцёл у Менску падазрона зачынілі і нікога не пускаюць. Што кажуць святары, вернікі і ўлады
2022.09.28 15:25

Паводле афіцыйнай версіі Міністэрства надзвычайных здарэнняў, уночы 26 верасня, у 03:35, у МНС паступіла паведамленне пра тое, што ў касцёле святых Сымона і Алены спрацавала пажарная сігналізацыя.

«Высветлілася, што адбылося загаранне электраправодкі ў будынку. У выніку здарэння пашкоджаная маёмасць на плошчы каля 20 кв.м. Ніхто не пацярпеў», – заявілі ў ведамстве.

Але неўзабаве камісія з надзвычайных сітуацыяў пры адміністрацыі Маскоўскага раёну Менску вырашыла «часова забараніць эксплуатацыю будынку».

Парафія Чырвонага касцёлу – адна са старэйшых і найбуйнейшых у Менску. Штодня ў святыні адбывалася ад 6 да 8 імшаў, тут працавала нядзельная школа, ладзілася шмат розных культурніцкіх ініцыятываў. Дзе зараз будуць маліцца вернікі, незразумела. Пры гэтым у касцёл не пускаюць нават святароў. Не выключаецца, што закрыццё святыні можа быць палітычна матываваным.

Якуб Хруст belsat.eu

Стужка навінаў