Ад $ 10 тыс. да 1 млн. Украіна агучыла, колькі расейскія вайскоўцы могуць зарабіць за здачу вайсковай тэхнікі


Вярхоўная Рада вызначыла памер узнагароды расейскім вайскоўцам за добраахвотную здачу ваеннай тэхнікі. Агенцыя «УНІАН» паведамляе, што сёння на закрытым паседжанні ўрад Украіны ўхваліў закон «Аб прызначэнні грашовых узнагародаў за добраахвотную перадачу Збройным сілам Украіны прыдатнай для выкарыстання баявой тэхнікі дзяржавы-агрэсара» (№ 7229).

Украінскі горад Валнаваха на паўднёвым захадзе Данецкай вобласці пасля абстрэлу. 13 сакавіка 2022 года.
Фота: Stringer / Белсат

Якія цэны?

  • Баявы самалёт (знішчальнік, бамбавальнік, штурмавік) – $ 1 млн
  • Баявы верталёт – $ 500 тыс.
  • рэактыўная сістэма залпавага агню калібрам да 122 мм уключна – $ 25 тыс.
  • рэактыўная сістэма залпавага агню калібрам больш за 122 мм – $ 35 тыс.
  • Танк, наземная артылерыя – $ 100 тыс.
  • БМП, БМД, бронетранспарцёр – $ 50 тыс.
  • Вайсковы аўтамабіль – $ 10 тыс.
  • Карабель 2 рангу – $ 1 млн
  • Карабель 3 або 4 рангу – $ 500 тыс.
  • Судна вайсковага забеспячэння – $ 200 тыс.
  • Судна малагабарытнага выведніцкага прызначэння – $50 тыс.

Адзначым, што сярэдні заробак лейтэнанта расейскага войска складае блізу 40 тыс. расейскіх рублёў, гэта прыкладна 480 долараў.

Акрамя таго, новы закон прадугледжвае захаванне таямніцы асобы, якая перадасць тэхніку. Згодна з пастановаю Вярхоўнай Рады Украіны, асобы, якія перадалі вайсковую тэхніку, будуць мець такое права паводле запыту. Таксама ўрад Украіны плануе забяспечыць асобам, якія перадалі тэхніку, атрыманне новых дакументаў з новымі дадзенымі і абяцае гарантаваць бяспеку іхнага перабывання на тэрыторыі Украіны.

Нагадаем, што падобныя меры прымала фінскае вайсковае камандаванне пад час савецка-фінскай вайны 1939–1940 гг.

ХЗ belsat.eu

Стужка навінаў