Беларусь вярнула рублямі даўгі на $ 846 млн. Гэта парушэнне дамоваў


Мінфін Беларусі паведаміў, што 28 лютага пагасіў еўрааблігацыі «Belarus-2023» на $ 800 млн і выплаціў $ 46 млн адсоткавага даходу. Аднак не ў валюце, а рублямі, што фармальна парушае кантракты.

Беларускія рублі і долары ЗША. Менск, Беларусь. 27 красавіка 2021 года.
Фота: Белсат

Беларусь працягвае вяртаць валютныя даўгі рублямі. Міністэрства фінансаў паведаміла, што 28 лютага пагасіла еўрааблігацыі «Belarus-2023» на $ 800 млн, а таксама выплаціла адсоткавы даход еўрааблігацыяў «Belarus-2023» на $ 27,5 млн і яшчэ $ 18,6 млн даходу еўрааблігацыяў «Belarus-2030». Усё – рублямі ў эквіваленце.

Грошы пералічылі на адмысловы рахунак у «Беларусбанку». Крэдыторы маюць права забраць іх, калі пададуць адпаведную заяўку і пройдуць верыфікацыю, гаворыцца ў паведамленні Міністэрства фінансаў.

Hавiны
Беларусь будзе абслугоўваць замежны дзяржаўны доўг на 75 % у «валютах дружалюбных дзяржаваў»
2023.01.09 10:33

Беларусь пастанавіла вяртаць выдадзеныя ў валюце крэдыты рублямі са спасылкаю на заходнія санкцыі. У Менску сцвярджаюць, што праз абмежаванні не могуць праводзіць выплаты ўсім трымальнікам еўрааблігацыяў.

Раней міжнародныя рэйтынгавыя агенцтвы прызналі дэфолт для чатырох выпускаў беларускіх еўрааблігацыяў менавіта праз вяртанне даўгоў рублямі. У дамовах прапісана, што Менск абавязаны пагашаць аблігацыі валютаю.

Hавiны
Мінфін заяўляе, што своечасова аплочвае крэдыты, але ў рублях, а не ў валюце
2022.10.19 16:52

Сяргей Крот belsat.eu

Стужка навінаў