Прызначаная дата новага суда над Сяргеем Ціханоўскім


Новы суд над палітвязнем Сяргеем Ціханоўскім пачнецца 14 лютага, паведамляе праваабарончы цэнтр «Вясна». Палітыка вінавацяць паводле артыкулу «Злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы».

Сяргей Ціханоўскі.
Фота: Мікола Камінскі / Белсат

Новую справу супраць палітвязня Сяргея Ціханоўскага разгледзяць у гарадскім судзе Жодзіна, працэс будзе весці Іван Грынкевіч.

Паводле версіі следства, Ціханоўскі «сістэматычна дапускаў непадпарадкаванне законным патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы, правакаваў канфлікты, у тым ліку з сукамернікамі, за што неаднаразова быў пад спагнаннем».

Пра гэтую справу супраць палітвязня стала вядома 16 студзеня. Тады абраная прэзідэнтка Святлана Ціханоўская, каментуючы новыя абвінавачанні, назвала іх абсурднымі.

«Ужо два з паловай гады майго мужа спрабуюць выставіць злачынцам. Для народу Беларусі Сяргей – па-ранейшаму ўвасабленне гонару, моцы і харызмы. І ніякія абвінавачванні ніколі гэтага не зменяць».

Да 18-гадовага тэрміну Ціханоўскаму цяпер могуць дадаць яшчэ 2 гады.

Hавiны
«Ён – увасабленне гонару і моцы». Ціханоўская пракаментавала новую справу супраць мужа
2023.01.17 09:56

Сяргей Крот belsat.eu

Стужка навінаў