Здзеклівае павышэнне дапамогі на дзяцей


З 1 лютага ў Беларусі вырасце фінансавая дапамога на дзяцей. Дзяржава лічыць гэта станоўчым крокам, а бацькі называюць здзекам. Імклівы рост цэнаў на харчы ды паслугі чарговы раз прымусіў беларускія семʼі ашчаджаць на самым неабходным. Дапамогі ж дзяржавы пераважная большасць бацькоў і дзяцей не адчуе ўвогуле.