Захад абвінаваціў Расею ў варварстве


Варварства, а не барацьба з тэрарызмам. На экстраным паседжанні Рады бяспекі ААН Злучаныя Штаты, Францыя і Вялікая Брытанія далі рэзкую ацэнку ваеннай актывізацыі ў Сірыі, і назвалі дзеянні Масквы і Дамаску «паўнамаштабнай наступальнай аперацыяй». Пасля парушэння замірэння на мінулым тыдні, у выніку ўдараў сірыйскай і расейскай авіяцыі па Алепо загінулі ўжо больш за дзвесце мірных жыхароў.