Загадкавая смерць Андрэя Зайцава


А цяпер пра смерць пры загадкавых акалічнасцях. Прайшло чатырнаццаць гадоў – вінаватых няма. Сябра моладзевага руху «Зубр» Андрэя Зайцава знайшлі павешаным.

Адметна, што загінуў хлопец у Дзень чэкіста. А незадоўга да трагедыі маладзён трапіў пад ціск КДБ. Паплечнікі актывіста з самага пачатку не выключаюць версіі забойства. Але па-ранейшаму застаецца больш пытанняў, чым адказаў.