Аб'ектыў 17.06.2017 «За свабоду думкі» для Дашкевіча


На радзіме Васіля Быкава ўручылі юбілейную 10-ю прэмію імя пісьменніка – «За свабоду думкі». Лаўрэатам стаў маладафронтавец Зміцер Дашкевіч. Палітыка ўзнагародзілі за абарону Курапатаў.

«Па шчырасці, не было ніякіх спадзяванняў. У гісторыі Беларусі не было такога, каб выйшла пару чалавек і сапраўды чагосьці значнага дамагліся. Гэта было абсалютна для нас нечакана. Я разважаю, што гэта было проста божае дзеянне для нас. Бог прыйшоў і спыніў наступ на Курапаты», – кажа лідар «Маладога фронту» Зміцер Дашкевіч.

36-гадовы Дашкевіч стаў самым маладым уладальнікам гэтае ўзнагароды – у розныя гады яе атрымалі Рыгор Барадулін, Ніл Гілевіч, Лявон Вольскі, Уладзімір Някляеў ды іншыя дзеячы, што яскрава праявілі сябе ў грамадскай або творчай дзейнасці на карысць Беларусі ды свабоды.
Прэмію заснаваў палітык Аляксандр Мілінкевіч, прызначыўшы на яе ўласную ўзнагароду – прэмію імя Сахарава, атрыманую ад Еўрапарламенту. Традыцыйна пераможца атрымлівае дыплом і скульптуру аўтарства Віктара Копача.

Глядзі таксама
Каментары