За што жыхары Слуцку спалілі суд разам з суддзёй?


Слуцк – спакойны горад, лічыць крыху больш за 60 тысячаў жыхароў. Але мае і зусім неспакойныя старонкі гісторыі.

«Зарава было відаць. Вялікае зарава. Гарэў суд. На наступны дзень я пайшоў у школу. Гэта быў 67-мы год», – узгадвае жыхар Слуцку Міхаіл Красуцкі.

«Страх гасподні быў, ды і ўсё. Гэта не выказаць, не расказаць».

«Памятаю, настаўнік па спевах казаў, што ў яго многа сяброў пасаджалі».

«Пацярпелі людзі, некаторыя і нявінныя. Многа нявінных пацярпела».

– дадаюць іншыя мінакі.

Гэтак жыхары гэтага гораду выказалі нязгоду з выракам. Суддзя згарэла ў падпаленым будынку. Загінуў міліцыянт. Адбылася масавая бойка з міліцыяй і ўнутранымі войскамі.

Суд абвінаваціў працаўніка гарвыканкаму ў хуліганстве

Хоць Генадзь Гапановіч разам са сваяком збіў рабочага, які пазней памёр. Каля трох тысячаў чалавек дамагаліся больш жорсткай адказнасці.

А бунтаўшчыкоў жорстка пакаралі. Дваіх расстралялі. Амаль 15 чалавек атрымалі вялікія турэмныя тэрміны.

«Людзі ўзбунтаваліся. Ад тое пары ў нас у Слуцку сваіх мясцовых да ўлады нікога не дапускалі. Паверце мне. Зрабілі высновы, што палітычна ненадзейны горад. І мы такія жыхары», – кажа суразмоўца «Белсату»

Воля да супраціву сапраўды ў крыві жыхароў гораду

Менавіта тут адбылося і Слуцкае паўстанне, калі баранілі беларускую незалежнасць ад саветаў у 1920 годзе. А ў 67-ым змагаліся з несправядлівасцю савецкага суда.

Сяргей Падсасонны, «Белсат», фота: Stringer / Turkey / Reuters / Forum