Аб'ектыў 25.03.2018 Юбілейныя рэпрэсіі: падчас Дня Волі-2018 затрымалі каля 70 чалавек


Дзясяткі затрыманых па ўсёй краіне ды бесперапынныя перашкоды ў працы журналістаў і назіральнікаў. У Менску праваахоўнікі фактычна без разбору хапалі тых, хто спрабаваў трапіць на плошчу Якуба Коласа, каб прайсці шэсцем па праспекце Незалежнасці.

Агулам затрымалі каля 70 асобаў – як актывістаў і журналістаў, так і звычайных грамадзянаў.

Удзельнікі акцыі кажуць:

«Гэтая ўлада паказала, што такая ўлада не здольная бараніць нашыя інтарэсы, ні бараніць незалежнасць нашае дзяржавы».

«Сатанінская ўлада, ім не патрэбныя беларусы, шчырыя, якія змагаюцца за сваю зямлю»

«Мы жывем пад акупацыяй. Таму і брутальны разгон»

«Гэта фашызм. Трэба прыпыніць гэтую беспакаранасць. А Еўропа хай глядзіць»

Сярод затрыманых – як мінімум шэсць назіральнікаў ад праваабарончага цэнтру «Вясна». Не давалі айчынныя праваахоўнікі працаваць і журналістам.

«Люба, за што? – За тое, што я з «Белсату».

У выніку ў пастарунак трапілі карэспандэнты «Белсату» Любоў Лунёва, Станіслаў Івашкевіч, Кацярына Андрэева ды Ігар Ільяш, а таксама аператары Уладзімір Лунёў і Сяргей Кавалёў. Журналістку Вольгу Чайчыц разам з аператарам Андрусём Козелам працаўнікі ДАІ затрымлівалі ажно двойчы.

Цалкам – у відэа.

Глядзі таксама
Каментары