Як турнікі пусцілі на металалом


Дзесьці ўзвышаюцца масіўныя і пустыя будынкі хакейных палацаў за мільярды рублёў, а дзесьці пад знос ідзе апошняя спартовая пляцоўка. У паселішчы Верхняе на Глыбоччыне жыхары паступова развітваюцца з усёй інфраструктурай, і знікненне мясцовага стадыёну яшчэ на крок прыблізіла калгас да заняпаду. Год культуры ператварыўся на Глыбоччыне ў Год здачы металалому.