Аб'ектыў 13.09.2017 Выбары-2019. Якія шанцы ў апазіцыі?


100 альтэрнатываў дзейным дэпутатам – кампанія «Права выбару-2018» абвесціла старт інфармацыйных кампаніяў апазіцыйных кандыдатаў, што пазмагаюцца на мясцовых выбарах. Кампанія складаецца з 8 арганізацыяў. Фактычна, тут сабраліся ўсе правацэнтрысты. Яны створаць адзіны спіс і падзеляць міжсобку акругі, каб кандыдаты не перасякаліся.

Аб’яднаннем апазіцыі ў поўным сэнсе гэта не назавеш: да кампаніі не далучылася «Гавары праўду», не бярэ ўдзелу і Беларускі нацыянальны кангрэс на чале са Міколам Статкевічам.

Не прыедуць на мясцовыя выбары і назіральнікі ад АБСЕ

«Права выбару» будзе фактычна адзінаю сістэмнай кампаніяй назірання. Плануецца, што назіральнікаў будзе 100, і яны прыйдуць на ўчасткі толькі ў сам дзень выбараў – асягнуць датэрміновае галасаванне не дазваляюць рэсурсы.

Пад гэтыя выбары ЦВК створыць электронны рэгістр выбарнікаў

Каб не дапусціць «каруселяў» і галасавання «мёртвых душ». Аднак апазіцыйныя палітыкі ўпэўненыя, што фальсіфікацыяў меней не стане. Таму разлічваць варта на падтрыманне выбарнікаў, якія, на думку палітыкаў, ужо паспелі расчаравацца ў кіроўных чыноўніках.

«Няма ў людзей даверу да дзеючых дэпутатаў, да дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў, людзі разумеюць, што прызначаныя дэпутаты нічога не робяць і яны гатовыя далучацца да гэтых кампаніяў», – упэўнены старшыня партыі «БНФ» Аляксей Янукевіч.

Новых кандыдатаў у мясцовых саветах чакаюць больш як 18 тысяч крэслаў. Адбудуцца выбары ў савет дэпутатаў не пазней за 20-га лютага наступнага году.

Настасся Храловіч,«Белсат», фота: Vasily Fedosenko / Reuters / Forum

Глядзі таксама
Каментары