Аб'ектыў 04.09.2017 «Вежливые люди» пачалі атакі на беларускіх актывістаў?


Выйшла з маршрутнага таксі, пайшла ў бок лесу, раптоўна апынулася ў аўце з расейскімі вайскоўцамі. Праваабаронцу і грамадзянку Беларусі Наталлю Гарачку ў пятніцу затрымалі ў ваколіцах Барысава па дарозе да сына, які праходзіць тэрміновую службу ў войску. Пасля трох дзён у ізалятары жанчыну асудзілі за нецэнзурную лаянку.

Разам з супам Наталля Гарачка трапіла ў кантрольна-прапускны пункт

Там ёю заняліся ўжо беларускія вайскоўцы, якія вырашылі затрымаць жанчыну і перадаць міліцыі. Пры гэтым, як сцвярджае яна сама, ужывалі сілу.

Але суддзя застаўся непахісным і асудзіў жанчыну на 3 дні арышту. Прычым акурат 3 дні Гарачка ўжо правяла ў ізалятары, а таму выйшла на волю некалькі гадзінаў пасля прысуду. Прысуду ўсцяж несправядлівага, перакананая дачка праваабаронцы.

Калегі Наталлі звязваюць затрыманне з ейнаю грамадзянскай пазіцыяй

Падчас апошніх прэзідэнцкіх выбараў жанчына праславілася тым, што не падала руку Аляксандру Лукашэнку, калі была ў складзе выбарчай камісіі.

Некалькі здымкаў з расейскімі вайсковымі аўтамі жанчына зрабіла і ўласна перад сваім затрыманнем. Бо афіцыйна расейскіх вайскоўцаў не павінна зараз быць у Беларусі. Манеўры «Захад-2017» маюць распачацца толькі праз 10 дзён.

Празрыстасці і кантролю патрабуюць апазіцыйныя палітыкі і актывісты

Яны перакананыя, што манеўры ствараюць пагрозу незалежнасці краіны, паколькі расейскае войска можа застацца ў Беларусі і пасля вучэнняў.

«Ноччу мы прачынаемся, а ў нас ужо генерал-губернатар, Лукашэнка па стане здароўя не можа выконваць свае абавязкі, мы такія сцэнары ў выкананні Расеі ўжо бачылі», – непакоіцца палітык Павел Севярынец.

Прынамсі, як паказаў прыклад Наталлі Гарачкі, зялёныя чалавечкі з Расеі ўжо прыбылі ў Беларусь. І пачуваюцца не як у гасцях, а як удома.

Вольга Жарнасек, «Белсат», фота: Viktor Drachev / TASS / Forum

Глядзі таксама
Каментары