Украіне трэба за месяц стварыць новы ўрад


[vc_row][vc_column][vc_video link=”https://youtu.be/WjfR-0Bj4fQ”][vc_column_text]Ва Украіне – палітычны крызіс. Кіроўная кааліцыя працуе, прынамсі, дэ-юрэ – запэўнівае першы віцэ-спікер Андрэй Парубій. Аднак дэ-факта парламенцкая большасць спыніла сваё існаванне.

Урад у адстаўку не пайшоў, затое распалася парламенцкая большасць. Чарговая партыя, якія выйшла з кааліцыі, – гэта абʼяднанне «Самопоміч». Пра сваё рашэнне палітычная структура паведаміла напярэдадні:

«Абʼяднанне «Самапоміч» прызнае немагчымым для партыі далей заставацца ў саюзе з палітычнымі сіламі, якія сталі ўдзельнікамі алігархічнага перавароту ў парламенце, таму спыняе ўдзел у парламенцкай кааліцыі», – заявіў Алег Беразюк з «Самапомічы».

Кіраўніцтва партыі абвінаваціла «Блок Пятра Парашэнкі» у супрацы з былымі паплечнікамі зрынутага прэзідэнта Віктара Януковіча. Што будзе далей? Сябры абʼяднання «Самопоміч» ужо вызначылі новыя планы:

«Нашая задача – стаць рэальнаю ўкраінскаю еўрапейскаю апазіцыяй. З дапамогаю волі народу мы мусім блакаваць рашэнні, шкодныя для дзяржавы. З іншага боку, мы мусім стаць інтэлектуальным цэнтрам краіны, які будзе шукаць неабходных развязанняў», – заяўляе прадстаўнік «Самопомічы» Ягор Собалеў.

А да гэтага аб выхадзе з кааліцыі заявіла фракцыя «Бацькіўшчына» на чале з былой прэмʼер-міністр Украіны Юліяй Цімашэнкай:

«Падчас галасавання за адстаўку прэмʼер-міністра выявілася ценявая кааліцыя, якая фактычна кіруе краінаю. Нашая фракцыя зразумела, што прыкрываць гэтак званую дэмакратычную кааліцыю мы проста не маем права», – заявіла былая прэмʼер.

У аўторак парламенцкая большасць прызнала працу ўраду незадавальняючай. Пасля адбылася спроба адправіць кабінет міністраў Арсенія Яцэнюка ў адстаўку. Аднак канкрэтных крокаў у гэтым кірунку зрабіць не ўдалося. Рэзалюцыі недаверу ўраду большасць дэпутатаў не падтрымала. Свае галасы не аддалі, між іншых, дэпутаты ад групы «Адраджэння», «Воля народу» і «Апазіцыйнага блоку».

«З юрыдычнага гледзішча цяпер адбываецца палітычны крызіс, урадавы крызіс. Таму што трэба стварыць новую кааліцыю, а на базе новай кааліцыі – новы ўрад. На гэта даецца фармальна месяц. Калі не – павялічваецца рызыка датэрміновых парламенцкіх выбараў», – кажа ўкраінскі палітолаг Уладзімір Фясенка.

Сам кіраўнік ураду заявіў, што палітычны крызіс справакавалі штучна, ды паведаміў, што гатовы распачаць перамовы аб стварэнні новай кааліцыі з іншымі партыямі.

Ян Бабіцкі