Аб'ектыў 26.04.2017 У Магілёве і Гомлі адбыліся акцыі памяці ахвяраў ЧАЭС


Адзначаюць гадавіну выбуху на Чарнобыльскай АЭС і ў Магілёве. Там прайшло адразу дзве акцыі. Афіцыйны мітынг – у Любужы каля мемарыяльнага знаку ахвярам трагедыі, а апазіцыйныя актывісты сабраліся каля крыха памяці, які яны ж усталявалі 20 гадоў таму.

Памяць пра ахвяраў Чарнобылю магілёўскія актывісты ўшанавалі хвілінаю маўчання і ўскладаннем кветак. За акцыяй назіралі людзі ў цывільным, якія вялі відэаздымку.

У Гомлі ўдзел у акцыі памяці ўзялі ўдзел каля сарака асобаў – прадстаўнікі палітычных партыяў і грамадскіх аб’яднанняў, актывісты. Кветкі гамельчукі ўсклалі да памятнага знаку ратавальнікам, якія загінулі падчас ліквідацыі аварыі ў Чарнобылі.

«Белсат»

Глядзі таксама
Каментары