Аб'ектыў 30.09.2017 У Магілёве адбылося свята дранікаў


Пачаставаць усіх дранікамі вырашылі ў Магілеве. Сення тут прайшло свята смачнай ежы і добрага настрою- Фестываль дранікаў. Бясплатнае для ўсіх гараджан мерапрыемства ўжо трэці год ладзіць няўрадавая арганізацыя Центр гарадскіх ініцыятыў сумесна з дзяржаўным універсітэтам харчавання. 

Галоўная дзея свята – гэта прыгатаванне дранікаў. Сёння на тэрыторыі этнаграфічнага хутара «Зялёны гай» міжсобку ў кулінарным майстэрстве спаборнічала амаль дзесятак камандаў. Яны павінныя смачна накарміць дранікамі наведнікаў фестывалю і журы конкурсу.

«Мы каманда «Магілеўгіпразем». Сёння прэзентуем незвычайныя дранікі з грыбамі. У іх сабралі ўсю сваю люовь і хочам падзяліцца ўсёй сваёй любоўю з гасцямі. Смачна есці!» – кажа Святлана Пятроўская з «Магілеўгіпразему».

Кожная каманда надрала і сасмажыла па мяшку бульбы. Госці фестывалю частаваліся бясплатна, але самыя смачныя дранікі прапаноўвалася адзначаць грашыма, каб паводле колькасці сабранай «падзякі» прысудзіць прыз глядацкіх сімпатыяў.

Наведнікі фестывалю кажуць:

«Вось взяли дранікі, смачныя. Нетрадыцыйнай нават формы, рыфленыя. Будзем далей спрабаваць, частаваць».

«Вельмі смачныя, нават дзецям спадабалася. Усё добра арганізована, нам вельмі падабаецца».

Традыцыйна «Дранік-фэст» праходзіць без алкаголю. Бадзёрасць духу і добры настрой дапамагаюць падтрымліваць розныя актыўнасці: конкурсы, гульні, фотазоны – усё з нацыянальным каларытам.

«Для нас было важна, каб людзі адчувалі сябе вольна і маглі ў родным Магілёве, у роднай краіне пачаставаць нацыянальную страву – дранікі. Гэта цудоўна. І таксама мы нашым фестывалем хацім распаўсюджваць беларускую культуру, беларускую кухню», – адзначае прадстаўнік Цэнтру гарадскіх ініцыятыў Юрый Стукалаў.

Апроч ежы «Дранік-фэст» прапаноўвае паспытаць і сучасную беларускую музыку. На галоўнай сцэне зайграла 9 калектываў – гэдлайнерам стаў Андрусь Такінданг з праэктам «Гаротнiца».

«Цяпер мы падмаладзіліся трошачкі і праз нейкую паўзу такую выйшлі зноў на сцэну. І дранік-фэст – гэта адзін з першых фэстаў, дзе мы будзем паказваць сваю праграму», – кажа ўдзельнік праэкту HAROTNICA MIX Андрусь Такінданг.

Яшчэ адною ўзнагародай, якая знайшла свайго уладальніка на «Дранік-фэсце», стала прэмія «Залатая цёрка». Яна ўручаецца аднаму з аб’ектаў харчавання гораду за самыя смачныя, паводле версіі тайных наведнікаў, дранікі. Сёлета «Залатую цёрку» атрымала кавярня «Бліндаж».

Аліна Скрабунова, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары