У Берасці пабудавалі пад’ёмнікі, якія могуць забіць


Каб заехаць на інвалідным вазку на адмысловы падʼёмнік, трэба моцна пастарацца. Дамы па вуліцы Луцкая ў Берасці новыя, а вось бюракратыя старая.

«Нам адказалі, што мы не можам нічога выправіць. Усё зроблена паводле праекту, усё прайшло экспертызу. Без экспертызы мы іх не ўсталёўвалі», – кажа старшыня кааператыву Віталь.

Жыхары «катэгарычна супраць»

Да экспертызы, як і да працы падʼёмнікаў, самыя пытанні. Асабліва – да бяспекі, што і дэманструюць жыхары. Пад’ёмнікі не ўмяшчаюць дзіцячыя вазкі і могуць увогуле забіць чалавека праз асаблівасці канструкцыі. Мясцовыя патрабуюць дэмантаваць небяспечнае абсталяванне або дапрацаваць.

«Катэгарычна супраць. Мне проста страшна засяляцца ў дом, ведаючы, што маё дзіця можа падбегчы. Нехта спускаецца – нават калі не мы – нехта спускаецца, вунь, як паказвалі, што не бачна, калі знаходзішся ў падʼёмніку», – абураецца жыхарка дому Наталля.

Пачаткова меліся быць пандусы

За пандусы і выступаюць жыхары. Аднак чыноўнікі прыкрываюцца новым заканадаўствам.

«Гэтае абсталяванне не прызначанае для маці з дзецьмі ці калясак і дзяцей дашкольнага ўзросту. На ім указаны значок, які адпавядае ўсім нормам, і гэта толькі для інвалідаў», – даводзіць старшыня кааператыву.

У доме няма інвалідаў? Хутка з’явяцца!

«Выпадкова пакладзе нехта палец вось сюды – апарат не спыніцца», – тлумачаць жыхары асаблівасці канструкцыі.

Пытанні ды кошты чыноўнікаў і забудоўніка не цікавяць. Бо плоцяць жыхары. Не функцыянальна – але ж паводле заканадаўства.

Сяргей Падсасонны, «Белсат»