Цмокі перамагаюць, Дынама-Менск абараняецца


«Бела-блакітныя» ўсю гульню амаль цалкам правялі ў абароне. Гаспадары ў сваю чаргу поўнасцю кантралявалі ход двубою, які, дарэчы, праходзіў у невысокім тэмпе, ды здолелі аформіць покер. Яшчэ ў адным матчы нашай групы “Рапід” дома перамог “Вікторыю” 3:2 і пакуль крочыць без стратаў. Што датычыць “бела-блакітных”, то яны скончылі першае кола на апошнім месцы ў квартэце без набраных балаў і забітых галоў.

У межах гульняў Адзінай лігі ВТБ сталічныя „Цмокі” зноў перамагаюць. Гэтым разам у гасцях былі лепшыя за рыжскі ВЭФ – 84:76. Чэмпіёны Беларусі ўжо са стартавых хвілінаў захапілі ініцыятыву і пачалі нарошчваць тэмп, што ператварылася ў добры пунктавы задзел.

Цікава, што гэтым разам мы выгулялі і трэцюю чвэрць сустрэчы, у якой заўсёды у „цмокаў” здараецца спад. Аднак саступілі ў заключнай дзесяціхвілінцы, але гэта ўжо не паўплывала на агульны вынік. У нас ізноў на першых ролях былі легіянеры, а найлепшым у складзе пераможцаў стаў Э́нтані Хільярд, які набраў 27 балаў. Такім чынам, “Цмокі” усталёўваць новыя рэкорды. Раней ніколі нашая каманда не мела ў актыве трох перамог пасля чатырох двубояў у Адзінай лізе ВТБ. Наступную сустрэчу калектыў Грышчука правядзе 31-га кастрычніка ў Валгаградзе супраць клубу „Красный Октябрь”.