Аб'ектыў 11.02.2018 «Цмокі» і жаночая зборная Беларусі па баскетболе прайгралі з аднолькавай розніцаю – 10 балаў


Заключны матч першага кола кваліфікацыйнага этапу чэмпіянату Еўропы па баскетболе беларускія дзяўчаты правялі не на тым узроўні, які прызвычаіліся бачыць ад іх нашыя заўзятары. На паркеце сталічнага Палацу спорту каманда Наталлі Трафімавай, якая, дарэчы, толькі крыху больш за тыдзень таму нарадзіла сына, зазнала паразу ад Турцыі – 54:64.

Менскія «Цмокі» зазнаюць паразу ў чарговым туры Адзінай лігі ВТБ, і таксама, як нашыя дзяўчаты, з розніцаю 10 балаў. На хатнім паркеце мы прагулялі аднаму з лідараў банкаўскага турніру, маскоўскаму ЦСКА – 83:93.

Глядзі таксама
Каментары