Цмокі апантаныя серыяй няўдач


Беларускія мужчынскія «Цмокі» зноў не далі рады мінуць зачараванне хатняй пляцоўкі ў гэтым сезоне і «Менск-Арэна» з яе наведвальнікамі не дапамагла галоўнай баскетбольнай камандзе краіны выгуляць.

У Еўракубку ФІБА нашыя хлопцы былі слабейшымі за фінскую «Катаю Баскет» 82:88 і цяпер ужо другія ў апошняй групе N гэтага кантынентальнага турніру. Застаецца цяжкім прыём супернікаў і для хакейнага менскага «Дынама» на той жа тэрыторыі. Пасля двух перыядаў саступалі яшчэ 1:2 харвацкаму «Мэдвэшчаку», але ў выніку апусціліся да 1:4 і па-ранейшаму маюць аднолькавую колькасць пунктаў з клубам «Сочы».