«Красный октябрь» адолеў «Цмокаў»


Берасцейскі гандбольны клуб няўдала распачаў свой восьмы матч у Лізе Паўднёва-ўсходняй асацыяцыі, саступаючы да 11-й хвіліны супернікам з харвацкага «Нэксэ» на сваёй пляцоўцы 1:5.

Паводле настаўніка «мяшкоўцаў» Сяргея Бябешкі, пасля двух добрых перамогаў над моцнымі супернікамі ў Лізе Чэмпіёнаў і ў SEHA-Лізе, хлопцы, можа быць псіхалагічна падстаміліся.

Менскія «Цмокі» непераканальна правялі скрайні двубой Адзінай Лігі ВТБ, зазнаўшы паразу ад валгаградскага «Красного октября» на сваёй пляцоўцы з яшчэ прыймальным лікам 77:81 пасля таго, як прагулялі другую чвэрць з розніцаю ў 14 пунктаў.

Полька Агнешка Радваньска ўпершыню ў кар’еры выгуляла выніковы турнір Жаночай тэніснай асацыяцыі, які называюць неафіцыйным чэмпіянатам свету сярод прафесіяналаў.

Сёлета ў Сінгапуры 26-цігадовая кракавяка, якая выйшла ў паўфінал з другога месца ў групе, дакрочыла і да вырашальнага двубою, дзе была мацнейшаю за Пэтру Квітаву з Чэхіі – 6:2, 4:6, 6: 3, і стала ўладальніцаю галоўнага прызу турніру, агульны фонд якога складаў 7 мільёнаў долараў.