Аб'ектыў 17.01.2018 Ці трапіць гандбольная зборная ў паўфінал чэмпіянату Еўропы?


Гандбол

Мужчынская гандбольная зборная нашай краіны возьме ўдзел у другім групавым раўндзе чэмпіянату Еўропы ў Харватыі, але трапілі мы туды з нулём у графе балы, бо прагулялі абедзве сустрэчы фаварытам.

Хакей

Дзве сустрэчы былі згуляныя ў чарговым туры Экстралігі хакейнага чэмпіянату краіны. «Шахцёр», які займае другі радок турнірнай табліцы першынства, у Салігорску прымаў «Дынама» (Маладзечна).

Тэніс

Чарговы дзень адкрытага чэмпіянату Аўстраліі па тэнісе прынёс рэкорднае дасягненне. Яго аўтарам стала 15-гадовая Марта Касцюк: якая будзе самаю маладою ўдзельніцай трэцяга раўнду турніру серыі «Вялікага шлема» за апошнія 20 гадоў.

Допінг

Допінг-афіцэры прыязджаюць – спартоўцы захворваюць. У Сібіры расейскія лёгкаатлеты, даведаўшыся, што пасля першынства па лёгкай атлетыцы яны павінныя здаць допінг-пробы, масава зняліся з турніру. Няўжо эпідэмія? Паведамляецца, што ўзяць удзел у спаборніцтвах адмовілася каля сарака атлетаў. Некаторыя з тых, хто браў удзел, – не фінішавалі і такім чынам пазбеглі працэдуры допінг-кантролю. Як кажуць: не злавілі – не злодзей!

Дзмітрый Сухановіч, «Белсат», фота: Antonio Bronic / Reuters / Forum

Глядзі таксама
Каментары