Трамп пра пратэсты супраць Трампа: «Актыўнымі трэба было быць раней»


Стотысячныя пратэсты супраць інаўгурацыі Доналда Трампа пракаціліся па ўсім свеце.

Не толькі Злучаныя Штаты, але і Аўстралія, Вялікая Брытанія, Францыя ды шэраг іншых краінаў падтрымалі марш у Вашынгтоне.

Да пратэстоўцаў у амерыканскай сталіцы далучыўся былы дзярж-сакратар ЗША Джон Кэры, які прыйшоў на мітынг са сваім сабакам Бэнам. Таксама ў акцыі ўзялі ўдзел сусветна вядомыя зоркі: спявачка Кэці Пэры, Шэр, Мадона, акторкі Скарлет Ёгансан, Дана Гурыра, Амерыка Ферэйра, рэжысёр Майкл Мур.

Пратэстоўцы лічаць, што ўлада Трампа, які зняважліва выказваўся пра жанчын, пагражае рэалізацыі іхных правоў.

Глядзіце рэпартаж Насты Ільіной