Танная камуналка – папулізм Лукашэнкі?


Эпапея з коштамі на жыллёва-камунальныя паслугі працягваецца. Баяры ўжо пазначаныя як дрэнныя, толькі вось ці будзе цар добры? Улады рознымі сродкамі спрабуюць замоўчваць канкрэтыку, датычную да пераразліку тарыфаў, пазбягаючы нават прызначаных сустрэчаў з журналістамі. Шмат таямніцаў і ў пытанні субсідыяў, якімі абяцаюць кампенсаваць схудненне сямейных бюджэтаў.